Жвір
Неарганічны крупчасты сыпкі матэрыял.
Вытворчасць, продаж і дастаўка нярудных будаўнічых матэрыялаў: пяскоў, жвіру, друзу і дарожна-будаўнічых сумесяў.
Кампанія ААТ "Нерудпрам" - найбуйнейшы вытворца нярудных будаўнічых матэрыялаў для будаўніцтва ў Беларусі і краінах СНД. За гады паспяховай работы намі дасягнуты рэдкія суадносіны высокай якасці рэалізуемай прадукцыі і канкурэнтаздольнага ўзроўню цэн.
Месца знаходжання вытворчасці: 22113, Лагойскі р-н, Астрашыцкі с\с, в. Крапужына.
Месца знаходжання вытворчасці: 223015, Мінскі р-н, Лугаваслабодскі с\с, в. Сініла.
Месца знаходжання вытворчасці: 223113, Мінская вобл., Лагойскі р-он, Бяларуцкі с.с., в. Бяларучы.
Датай стварэння прадпрыемства па праве можна лічыць 1947 год - год стварэння самастойнай кар'ернай гаспадаркі ў складзе будаўнічага трэста №22 г. Мінска (кар'ер «Тарасава»).
У 1948 годзе быў пабудаваны першы механізаваны кар'ер «Навінкі» (Міністэрства жылграмадзянбуду БССР), які праіснаваў да 1952 года.
Узрастанне аб'ёмаў будаўнічых работ, што праводзяцца ў рэспубліцы, прывяло да істотнага павелічэння попыту на нярудныя будаўнічыя матэрыялы, і ў 1953 годзе ў складзе Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР ствараецца Упраўленне кар'ернай гаспадаркі.
Для цэнтралізацыі кіраўніцтва прадпрыемствамі па здабычы і перапрацоўцы нярудных будаўнічых матэрыялаў на тэрыторыі Беларусі ў 1959 годзе ствараецца трэст "Мехнерудматэрыялы", у складзе якога функцыянуе Мінскае кар'еракіраванне.
Калі ў вас з'явіліся пытанні наконт супрацоўніцтва,
набярыце нас па тэлефоне.
8 (017) 251-66-07, 8(029)361-96-85 прыёмная 8 (017) 378-83-15 (збыт - самавываз), 8(029)604-06-79 (збыт - дастаўка)
ААТ "Нерудпрам" 2022. Усе правы абаронены.